Abstract:
Дадзены артыкул прысвечаны пытанням глабалізацыі, якая на сучасным этапе закранае ўсе сферы жыццядзейнасці сусветнай супольнасці, у тым ліку аказвае ўплыў на фарміраванне прасторы сучаснай культуры. Асноўная ўвага нададзена разгляду існуючых падыходаў да даследавання культурнай глабалізацыі і выяўленню яе спецыфікі, а таксама магчымасці прагназавання яе дынамікі. Акрэслены тэндэнцыі фарміравання прасторы сучаснай культуры ў кантэксце глабалізацыйных працэсаў. Прапанаваны варыянт пераадолення такой негатыўнай тэндэнцыі, як бескантрольнае запазычанне іншакультурных элементаў, што вядзе да крызісу нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці: гэты варыянт прадугледжвае зацвярджэнне і рэалізацыю ідэі культурнай разнастайнасці.
Description:
сучасная культура, глабалізацыя культуры, міжкультурнае ўзаемадзеянне, вестэрнізацыя, істэрнізацыя культуры